Мае заняткі
У выкладаньні для мяне найважнейшым зьяўляецца лёгкая і нязмушаная атмасфера. Лічу, што вывучэньне замежнай мовы павінна быць, перш за ўсё, прыемным і карысным, што садзейнічае дасягненьню добрых вынікаў, а таксама я разумею, што ўсе людзі розныя, таму да кожнага са студэнтаў падыходжу індывідуальна і стараюся адаптаваць сваю методыку да схільнасьцей вучня. У мяне ёсьць шмат матэрыялаў, лінгвістычных гульняў, якія я выкарыстоўваю на сваіх занятках у залежнасьці ад тэмпераменту, навыкаў і ўзроўню валоданьня мовай студэнта.
Курсы польскай мовы
Прапаную індывідуальныя і групавыя заняткі па польскай мове і гарантую поўную гнуткасьць, магчымасьць падладжваць час заняткаў пад Вашыя абавязкі, а таксама самастойна выбіраць навучальныя матэрыялы.
Групавыя заняткі (4-6 студэнтаў у групе) | Цана |
---|---|
Курс A0-C2 (22 x 90 хв) | 1000 PLN |
Падрыхтоўка да дзяржаўнага экзамену па польскай мове (22 x 90 хв) | 1200 PLN |
Заняткі з элементамі спецыяльнай лексікі (медыцына, бізнес, права) (10 x 90 хв) | 1500 PLN |
Гутарка (абмеркаваньне актуальных тэм, артыкулаў, моўная практыка) (10 x 90 хв) | 500 PLN |
Індывідуальныя заняткі (90 хв) | 150 PLN |
Курсы расейскай мовы
Прапаную індывідуальныя і групавыя заняткі па расейская мове і гарантую поўную гнуткасьць, магчымасьць падладжваць час заняткаў пад Вашыя абавязкі, а таксама самастойна выбіраць матэрыял і методыку.
Групавыя заняткі (4-6 студэнтаў у групе) | Цана |
---|---|
Курс A0-C2 (22 x 90 хв) | 800 PLN |
Заняткі з элементамі спецыяльнай лексікі (медыцына, бізнес, права) (22 x 10 хв) | 1500 PLN |
Гутарка (абмеркаваньне актуальных тэм, артыкулаў, моўная практыка) (22 x 10 хв) | 400 PLN |
Індывідуальныя заняткі (90 хв) | 130 PLN |
Камбінаваныя курсы 2 у 1
Вы пераехалі ў Польшчу і Вам неабходна вывучыць польскую мову, але на працы таксама трэба размаўляць па-ангельску? А можа хочаце, нарэшце, разумець ангельскія фільмы без субтытраў і паразмаўляць з прадаўцом у польскай краме на польскай мове? Ці Вы проста цікавіцеся абедзьвюма мовамі? Я прапаную пакет камбінаванага навучаньня: курсы польскай і ангельскай моў па спецыяльнай цане 200 злотых за дзьве гадзіны заняткаў у тыдзень (1 гадзіна англійскай і 1 гадзіна польскай). Заняткі па ангельскай мове праводзіць кваліфікаваны выкладчык з педагагічным сертыфікатам.